Камары і Камяні200
Kastus Lisecki Kastus Lisecki
37 subscribers
8 views
2

 Published On Sep 11, 2024

Суботняя вандроўка па трэку Камяні200 памяняла сваю назву, таму што камароў на шляху было надта больш, чым камянёў. Але ўсё роўна гэта вельмі цікавы трэк па цудоўным мясцінам, які пачынаецца на Менскім моры і цягнецца ўздоўж рэчкі Канатопкі і Вілейскага канала да Вілейскага вадасховішча і назад уздоўж рэк Іліі і Рыбчанкі і праз Крылава і Ратамку вяртаецца да Менскага мора. Разнастайныя пакрыцці ад асфальце да поўнага бездарожжа, размытыя навальніцамі сцяжынкі, лясы-палі, брукаванка, зноў зыбучыя пяскі, два броды, адзін з якіх па калена. Выехалі а шостай раніцы ды назіралі ўсход над смеццевым палігонам і вярнуліся да старту а дзявятай вечара з мокрымі нагамі і амаль абяссіленыя. Усё ж такі 200 км гэта пакуль што мая мяжа для крос-кантры.

Музыка: Leo Moracchioli - Take Me Home, Country Roads

show more

Share/Embed