Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў. Дзікае паляванне караля Стаха, Каласы пад сярпом тваім
WIR BY WIR BY
1.17K subscribers
817 views
58

 Published On Premiered Sep 25, 2024

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю.

У апошнім выпуску падкасту «Спіс на лета» Марына Казлоўская і Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.

Дзяліцеся гэтым выпускам у сваіх сацсетках і слухайце іншыя выпускі падкаста «Спіс на лета» ад wir.by.

show more

Share/Embed